З 3 па 10 чэрвеня 2024 г. Centre for Trusted Internet & Community будзе спансіраваць Летні інстытут вылічальнай сацыяльнай навукі, які пройдзе ў Нацыянальным універсітэце Сінгапура (NUS).
Вучэбная праграма ўключыць у сябе лекцыі, групавую працу і ўдзел у даследчых праектах. Студэнты і студэнткі абмяркуюць свае ідэі і даследаванні з арганізатарамі і арганізатаркамі, іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі, запрошанымі дакладчыкамі і дакладчыцамі.
Да ўдзелу запрашаюць аспірантаў і аспірантак (уключаючы магістрантаў і магістрантак, пераважна з ярка выяўленым даследчым кампанентам у іх праграме навучання), навуковых супрацоўнікаў-постдактарантаў і супрацоўніц-постдактарантак, выкладчыкаў і выкладчыц без зацверджанага статусу дацэнта/дацэнткі, якія скончылі аспірантуру не больш за 7 гадоў таму, і даследчыкаў і даследчык, якія працуюць у НДА ці дзяржаўных установах.
Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка 2024 г.
Падрабязнасці па спасылцы.