Art Hub Copenhagen — сеткавая ўстанова, якая пашырае творчы нэтворкінг. Рэзідэнцыя прапануе праграму развіцця і зваротнай сувязі, заснаваную на патрэбах кожнага мастака і мастачкі.
Падчас рэзідэнцыі можна не ствараць працы, аднак неабходна правесці практыку, прэзентаваць даследаванне, твор альбо праект.
Арганізатары прапануюць:
- працоўную прастору;
- настаўніцтва;
- стыпендыю 21 000 DKK/месяц.
Рэзідэнцыя пройдзе з верасня 2024 па студзень 2025 году. Заяўкі прымаюцца да 10 красавіка.