Сусвет толькі ўсвядоміў, што значыць слова “майніць”, як яго апанавалі новыя модныя словы, пад якімі хаваецца прага да несусветных багаццяў. Але ж мы правайдары адукацыі, таму мяркуем, што калі ўмееш думаць сістэмна, заўсёды знойдзеш сабе і класнае месца працы, і адпаведны заробак.
Таму разам з экспертамі праграмы па эканоміцы і бізнесе BISEB паразважалі, як можна зарабляць больш, калі добра ведаеш эканоміку.
Прадказваеш развіццё трэндаў
Базуючыся на сваіх ведах, эканамісты добра бачаць будучыню. Яны аналізуюць, як функцыянуе бізнес, эканамічная сістэма цалкам, таму могуць прадказаць, куды з вялікай доляй імавернасці будуць глядзець трэнды. Дзякуючы гэтаму, перад табой разгарнецца процьма шляхоў, як зарабіць грошы і капіталізаваць свае веды. Напрыклад, разумеючы паводзіны карыстальнікаў, як працуюць макраэканамічныя мадэлі і фінансавы рынак, можа дапамагчы з выгодамі ад абмену валют.
Разумееш, як працуе фондавы рынак
Эканамісты, нават не засяроджваючыся на вельмі вузкіх метадах, лепш разумеюць агульную эканамічную кан’юктуру. Яны ўспрымаюць фондавы рынак не як казіно, і ў гэтым маюць канкурэнтную перавагу.
Як гэта працуе? Ты разумееш механізмы, падмуркі працы фондавага рынку, як з ім слушна можна мець справу, што за гэтым стаіць. Эканамісты ўсвядомлена разумеюць, чаму акцыі адной кампаніі могуць пайсці ўверх ці ўніз, таму могуць нават прадказаць, што будзе далей.
Не спыняешся на эканоміцы
Нават калі ты не хочаш займацца непасрэдна эканомікай, эканамічныя веды настолькі глабальныя, што цяпер іх можна выкарыстоўваць у розных сферах: напрыклад, медыцыне, біятэхналогіях, адукацыі.
Валодаючы метадамі аналізу даных, статыстычнымі мадэлямі, можа прадказваць будучыя трэнды, звязваць асобныя фактары паміж сабой, выяўляць прычынна-следчыя сувязі. Такія кампетэнцыі запатрабаваныя ў любой сферы. Не проста так эканамісты вынайшлі спосаб абмену ныркамі, напрыклад!
Нават у такіх сучасных галінах, як штучны інтэлект і іншыя айці-тэхналогіі, патрэбныя людзі, каторыя не толькі іх ствараюць, але і разумеюць, як гэта можна выкарыстаць з дадатковай вартасцю. У гэтым эканамістам таксама няма роўных, бо яны бачаць сістэмы як цэлае, разумеюць, як яны працуюць і спрабуюць глыбей зразумець, як уладкаваны свет, як людзі супрацоўнічаюць адно з адным.
Калі ў цябе атрымаецца дасягнуць гэтага разумення, гэта зробіць жыццё цікавей і палепшыць твае шанцы на добрую будучыню.
Будуеш уласны бізнес
Эканамічны стыль мыслення, узважвання выгодаў і выдаткаў вельмі карысны для бізнес-кар’еры. Значная частка бізнесоўцаў маюць эканамічную адукацыю, бо людзі з эканамічным бэкграундам разумеюць, як трэба выбудаваць працэсы, каб бізнес запрацаваў. Універсальны стыль мыслення эканамістаў стварае канкурэнтную перавагу і дае магчымасць больш эфектыўна карыстацца магчымасцямі.
Як гэта дапамагае? Эканамісты могуць часткова адмежавацца ад шырокай аднастайнай рэальнасці і звесці яе да шэрагу пераменаў, якія можна пралічыць. А пасля — выразна фармалізаваць праблему, паказаць плюсы і мінусы таго ці іншага падыходу і перакласці іх на мову фінансаў.
Маеш унікальныя кампетэнцыі
Калі твая асноўная мэта — зарабляць грошы, добра прадстаўляць унікальныя для сферы кампетэнцыі. У эканоміцы табе дапамогуць статыстыка і эканаметрыка. Гэта даволі нетрывіяльны скіл, таму ў цябе не будзе вялікай канкурэнцыі, і буйныя банкі і кампаніі адразу вышлюць табе касмічны офер.
Чаму? Шмат чаму гэты скіл вельмі запатрабаваны ў розных сферах праз сваю складанасць. Усім патрэбныя людзі, якія разумеюць лічбы, даныя, разумеюць, як з імі працаваць, праверыць гіпотэзу, але навучыцца гэтаму — той яшчэ выклік.
Не губляеш грошы
Вакол нас віруе так шмат дзіўных ідэй, што ты не разумееш, куды інвеставаць, а куды не, як быць са сваім капіталам і нават як лепш назапашваць грошы. У выніку можна пару разоў укласціся не туды і згубіць грошы. Розніца паміж тымі, хто выпадкова зарабіў грошы ці ўдумліва іх уклаў, у тым, што другія разумеюць, як працуе эканоміка і інвестыцыі.
Напрыклад, калі ты хочаш больш удумліва паставіцца да сваёй пенсіі, веды ў эканоміцы дапамогуць распрацаваць слушную стратэгію інвеставання ўжо сёння. Калі будзеш разумець, як аналізаваць дачыненні кошта квадратнага метра і доларавай інфляцыі, гэта выратуе цябе ад бяздумных інвестыцый, якія на першы погляд могуць выглядаць прывабнымі.
Маеш доўгатэрміновую стратэгію
Усе гэтыя кампетэнцыі ў эканоміцы дапамагаюць мець на ўласнае жыццё доўгатэрміновую стратэгію, якая датычыцца розных пунктаў. Разумець, калі браць крэдыт, калі можна па ім разлічыцца, ці варта інвеставаць у жытло і прыцягваць іпатэчны крэдыт.
Базавыя веды эканоміцы дапамагаюць разлічыць і спланаваць жыццё, а таксама не рэагаваць на размовы менш дасведчаных людзей. Нарэшце ты зможаш не хапацца кожны раз за сэрца, калі бабуля ў паліклініцы кажа, што трэба купляць увесь цукар. Ці не зможаш 🙁
Калі ты ўсё ж хочаш звязаць сваё жыццё з эканомікай, працягваецца набор на новую праграму бакалаўрыята ад BISEB (BEROC-IPM School of Economics and Business). Яе выпускнікі будуць запатрабаваныя ў інавацыйных сферах, фінансавай індустрыі альбо змогуць працягнуць навуковую кар’еру ў магістратуры ці дактарантуры.
За кім можна сачыць?
Прыклады эканамістаў, якія сення моцна ўплываюць на тое, як развіваецца сусвет:
- Дарон Асемоглу.
Гэта найлепшы прыклад, калі бясспрэчны лідар акадэмічнай думкі і эканомікі як навукі (ніхто не сумняецца, што хутка ен атрымае Нобелеўскую прэмію), адначасова моцны інфлюенсер у дачыненні да публічнага меркавання па пытаннях інстытуцыйнай і эканамічнай палітыкі, глабальных выклікаў сучаснасці і інш. - Пол Кругман.
Ен атрымаў Нобелеўскую прэмію яшчэ ў 2008 годзе. З той пары ен больш актыўны не ў навуковым, а ў публіцыстычным жанры. Праз сваю калонку ў New York Times ен вельмі істотна ўплывае на эканамічную і палітычную павестку ўсяго сусвету. Усе эканамісты вызнаюць новуковыя заслугі Кругмана, але яго публіцыстычныя артыкулы выклікаюць гарачыя і часам нават жорсткія спрэчкі па ўсім свеце. - Нуріэль Рубіні.
Гэта найлепшы прыклад эканаміста, які стаў сусветна вядомым і уплывовым праз сваю дзейнасць у сферы эканамічнай палітыкі і кансалтынгу. У 2006-2007 гг. напярэдадні Вялікай рэцэсіі ен быў адным з нямногіх, хто біў у набат, кажучы аб маючай адбыцца сусуветнай фінансавай катастрофе. Пасля таго як яго прагнозы спраўдзіліся, яго словы і думкі атрымалі моцны уплыў, а ен мянушку Dr.Doom. Рубіні карыстаецца гэтым стварыўшы адну з найбольш вядомых і уплывовых кансалтынгавых фірмаў у свеце. - Кармэн Рэйнхарт.
Акадэмічныя даследаванні ў сферы эканамічнай палітыкі, кіравання дзярждоўгам і пераадолення фінансавых крызісаў зрабілі яе адным з галоўных аўтарытэтаў у адпаведных сферах. На гэтай базе Рэйнхарт зрабіла таксама выдатную кар’еру ў сферы эканамічнай палітыкі, вяршыняў якой стала яе пазіцыя ў якасці галоўнага эканаміста ў Сусветным банку ў 2020-2022 гг. - Міхаіл Голасаў.
Міхаіл – найбольш паспяховы на сення беларускі эканаміст. Ен стаў сусветнай зоркай макраэканомікі: прафесар у Чыкагскам Універсітэце і адзін з лідараў топ-5% найбольш цытуемых эканамістаў свету. Яго імя сення часта узгадваецца праз коску з Нобелеўскімі лаўратамі і іншымі найбольш уплывовымі эканамістамі. Яго працы ў сферы палітычнай эканомікі, а таксама публіцыстычныя артыкулы аказваюць значны ўплыў на эканамічную палітыку.
Кніжкі, якія можна пачытаць для натхнення.
- Д.Родрык «Эканоміка вырашае: сіла і слабасць змрочнай навукі». Гэтае кніга дае глыбокія адказы на пытанні што можа, а што не можа зрабіць сенняшняя эканамічная навука. Для мяне асабіста гэта штосьці накшталт эканамічнай Бібліі.
- Р.Шыллер «Нарратыўная эканоміка. Новая навука аб уплыве вірусных гісторый на эканамічныя падзеі». Кніга як у сенняшнім сусвеце эканамічныя веды трансфармуюцца ва ўплыў на рэальны сусвет.
- Э.Фелпс “Масавы росквіт: як нізавыя інавацыі сталі крыніцай новых працоўных месцаў, новых магчымасцяў”.
- А. Грінспэн «Карта і тэрыторыя: рыск, чалавечая прырода і праблемы прагназавання».
- Н. Фергюсэн “Узыходжанне грошай. Фінансавая гісторыя сусвету”.
- Д.Асемоглу, Д.Робинсан “Чаму адны краіны багатыя, а іншыя бедныя. Паходжанне ўлады, росквіту і галечы”.
- Д.Родрык “Шчырая размова аб гандлі. Ідэі для разумнай сусветнай эканомікі”.
- Д.Зігфрыд “Як эканамічная навука дапамагае рабіць нашае жыцце лепш”.
- М.Льюіс. “Гульня на паніжэнне. Тайныя спружыны фінансавай катастрофы”.
- Д. Канеман «Думай павольна… вырашай хутка».
Ліка Юр’ева