Цяпер у Беларусі праходзіць шэраг імпрэзаў “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”. Бяплатныя экскурсіі і квэсты, прамысловы турызм і дэгустацыя нацыянальнай кухні — у гэтыя дні ў Беларусі будзе шмат магчымасцяў даведацца пра штосьці новае. З усяго спісу мы выбралі для цябе цікавыя адукацыйныя магчымасці, але заходзь па спасылцы і шукай сваё!
Трапіць на МТЗ
Сёлета МТЗ прыме наведвальнікаў на бясплатныя экскурсіі з 3 па 6 чэрвеня. Як табе магчымасць лепш зразумець машыннага гіганта Беларусі? Экскурсіі праводзяцца штодня а 9-й. Памятай, што трэба запісацца загадзя! Кантакты: +375 (17) 398 94 15, +375 (33) 633 41 83 (WhatsApp, Viber, Telegram).
Падрабязна: тут.
Пабачыць Гомель іншымі вачыма
4 чэрвеня з 11:00 да 12:00 можна стаць удзельнікамі экскурсіі «Раслінны свет Гомельскага парку», а з 14: 00 да 15: 00 – экскурсіі «Спасава Слабада: гістарычны раён Гомеля». 5 чэрвеня запрашаюць здзейсніць экскурсіі па набярэжнай ракі Сож (11.00-12.00) і» старажытны Гомій ” (14.00-15.00).
6 чэрвеня палацава-паркавы ансамбль запрашае з 11:00 да 12:00 на аглядную экскурсію па тэрыторыі Гомельскага парку, а з 14:00 да 15:00 — на экскурсію «Гістарычны раён Гомеля «Свісток».
7 чэрвеня з 11:00 да 12:00 зноў можна прайсціся па «Старажытным Гомию».
Экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе. Тэлефоны: +375(29) 174-19-11, +375 (232) 50-96-91, +375 (232) 50-95-93.
Падрабязна: тут.
Трапіць у музей
Нацыянальны мастацкі музей 5 чэрвеня 2024 года запрашае бясплатна наведаць выставачны корпус музея (К. Маркса,24). У гэты дзень для наведвальнікау будзе даступна выстава “Сібір шматаблічная” са збору Новасібірскага дзяржаунага мастацкага музея, а з 16:00 у выставачным корпусе пачне працу новая выстава “Юдэль Пэн, Якау (Янкель) Кругер.Мастацкія школы Беларусі”. 5 чэрвеня музей будзе працаваць з 11:00 да 19:00. Бясплатны уваход будзе здзяйсняцца толькі праз корпус па адрасе К. Маркса, 24.
Вынайсці Гродна
5 чэрвеня з 15:00 да 17:00 Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей дае бясплатнае наведванне экспазіцыі Новага замка (вул. Замкавая, 20) і выстаў з фондаў музея для ўсіх катэгорый наведвальнікаў і наведвальніц. Таксама бясплатна магчымыя куратарскія аглядныя экскурсіі.
Падрабязна: тут.
Вывучыць Пінскі касцёл
3- 9 чэрвеня Пінскі кафедральны касцёл прапануе экскурсію па храме і былым кляштары францысканцаў. Просяць загадзя паведаміць пра экскурсію па кантактах +37529 3258489 ці pinskdioces@gmail.com.
Паглынуцца ў полацкую адукацыю
4 чэрвеня цябе чакае бясплатная экскурсія па комплексе Полацкага калегіума: міні-экскурсія “Гутарка з механічнай галавой”. Яе ладзіць Турыстычны цэнтр Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай.
Падрабязнасці: tourcentrpsu@mail.ru
Даведацца пра творчасць Марка Шагала
5 чэрвеня Дом-музей Марка Шагала ладзіць адну бясплатную зборную экскурсію а 11-й. Арт-цэнтр Марка Шагала прапануе такое ж мерапрыемства а 14-й.
Падрабязнасці: +375 212 26 15 54, +375 212 26 13 68, + 375 212 66 34 68
Убачыць Палац спорту з новага боку
5 чэрвеня плануецца бясплатная аглядная экскурсія па аб’ектах Палаца спорту. Знаёмства з гісторыяй стварэння, будаўніцтва і развіцця ўстановы Палаца спорту.
Пашпацыраваць па Мінску
Пешаходныя экскурсіі з музеем гісторыі г. Мінска “Спадчына старога горада: вул. Кірыла і Мяфодзія і вул. Герцэна» з наведваннем падвалаў былой царквы Св. Духа ў 13.00 і ў 15.30
Падрабязна: info@minskmuseum.by