Чаму за мяжу паступаюць не толькі богі? Матывуюць героі adu.place

Мы ў adu.place лічым, што адукацыя мусіць быць даступнай кожнаму і кожнай. Але заўсёды ёсць верагоднасць, што ты не маеш упэўненасці ў сваіх сілах. Калі табе знаёмыя сумневы, ці варта паступаць у замежную ВНУ, ці чакаюць там цябе, а што будзе з ангельскай мовай, падрыхтавалі для цябе матывацыйны (не, не ліст!) тэкст. У ім — цытаты нашых герояў, якія натхняюць.

Анастасія Корсак:

Але калі шчыра, я думала, што мяне нікуды не возьмуць. Я памятаю, як позна ўвечары сядзела ў цесным беларускім інтэрнаце з яшчэ чатырма людзьмі побач і чытала ліст, што я паступіла. Я не ўсведамляла, што адбываецца, і нават даслала брату скрын паведамлення, каб ён пацвердзіў гэта: мне падавалася, я нават не разумела, што там напісана на ангельскай мове.

А пасля я ўбачыла, што мне не трэба ні за што плаціць, — і апынулася ў яшчэ больш узнёслым стане. Я вучуся на стыпендыі, якая фінансуе не толькі цалкам вучобу, але і пакрывае кошты квіткоў на дарогу, стажыроўкі, харчаванне, пражыванне, страхоўкі. Я маю некалькі стыпендый, якія абнаўляюцца кожны месяц ці семестр, некаторыя з іх могуць нават пакрыць мае падарожжы падчас вакацый восенню ці зімой.

Леонид Морозов:

Если ты стараешься или очень хочешь, то найдутся люди и профессора в университете, которые тебе помогут учиться. Самое главное — пробовать и не бояться им писать.

На всех сайтах сейчас есть куча е-мэйлов, можно просто написать людям и спросить их мнение, советы — что угодно. Десять писем напишешь — на одно тебе ответят и предложат какую-то учебу или стажировку. Главное тут твое желание и усердство. Если не уверен и не знаешь — вбей на ютюб место, где бы ты хотел учиться и посмотри, что люди об этом говорят. Даже на русском языке будет много роликов студентов или преподавателей, которых потом можно найти на фейсбук и написать им. Самое страшное, что может случиться, — тебе не ответят, но это не самая большая беда. Всегда можно написать другому или еще одному. В этом, конечно, помогает английский — без него в европейских университетах никуда.

Наталья Миранчук:

Иногда, особенно в духовной части, есть сложные вещи, где я хожу возле реки и трогаю водичку. Мне очень страшно стать в реку — и тогда я даю себе столько времени, сколько нужно, чтобы понять, что всё, я могу идти в эту реку. Иногда мне нужно подумать, что я могу сделать, чтобы было не так страшно? Нужно ли взять с собой спасательный жилет, кому позвонить, чтобы попросить искать меня, если я зашла в реку и не вернулась через 10 минут, какие спасательные круги раскидать вокруг? Как правило, ими оказываются другие люди, но я пока еще учусь просить о помощи. Мне тоже стеснительно и страшно, просто я чуть-чуть хакнула свой мозг и могу понимать, как я могу помогать ему идти в этот страх и не так сильно бояться.

Анастасія Біндоўская:

Калі хтосьці з беларусаў паступае ў Францыю, я б хацела сказаць, што будзе цяжка. І калі нават прыедзеш у Францыю – таксама, таму што тыя ж праблемы з бюракратыяй працягваюцца. Але гэта таго варта, таму калі гэта праўда тваё, не навязанае нікім жаданне, трэба спрабаваць.

Можна шукаць кагосьці ў студэнцкіх чатах, пытацца, калі чагосьці не разумееш, слухаць людзей, якія ўжо паступілі. Я б раіла ў гэты перыяд працаваць з псіхолагам, таму што нават да пераезду гатовыя далёка не ўсе.

Вольга Галубка:

А тым, каму вучыцца вельмі цікава, але ніяк не атрымліваецца быць паспяховым акадэмічна, я б раіла паразважаць: магчыма, хімія вашага мозга наладжаная нейкім іншым чынам і перашкаджае вам. У гэтым няма нічога страшнага: можна проста крыху адыйсці, выдыхнуць, папрасіць дапамогі, вярнуцца — і быць паспяховым.

Ганна Сямёнава:

Пасля фільма Дудзя я зразумела, што мне вельмі падабаецца Стэнфард. Але я думала, што гэта не пра мяне, бо там вучацца геніі, а я ім не была і навучалася ў звычайнай гімназіі ў Менску…

…Калі я цяпер вяртаюся да таго фільма Дудзя, які натхніў мяне на вучобу, разумею, што агулам я атрымала тое, што чакаю. Хаця ёсць некаторыя адрозненні: я меркавала, што вучоба будзе больш кар’ерна арыентаваная, але амерыканцы і амерыканкі мала гавораць пра тое, чым займаюцца. Стэнфард апынуўся такой бурбалкай: ты можаш сядзець у кампусе тыдзень і нікуды не выязджаць. Гэта вельмі вялікі ўніверсітэт нават па памерах, і некаторым гэта не вельмі падабаецца.

Агулам, калі вы разважаеце наконт паступлення ў Стэнфард ці любы іншы топавы ўніверсітэт, добра падумайце, што вы можаце даць яму, а ён — вам. Не трэба гнацца за назвай, нашмат лепш знайсці сабе ўніверсітэт, які ідэальна вам пасуе. Бо ёсць шмат якасных еўрапейскіх універсітэтаў, якія каштуюць нашмат меней. Але калі выбар ужо зроблены, трэба не сумнявацца і верыць у сябе!”


Калі натхненне цябе напаткала, то прыкладаем спіс дакументаў, якія неабходна сабраць цяпер у Беларусі, каб паступіць у замежную ВНУ.

1. Атэстат аб сярэдняй адукацыі

Каб атэстат быў прызнаны за мяжой, на яго трэба паставіць апастыль. Апастыль можна атрымаць у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пасля атрымання апастыль неабходна перакласці атэстат на мову краіны, куды вы робіце, і запэўніць пераклад у натарыуса.

2. Выпіска адзнак і акадэмічная даведка з беларускай ВНУ

Выпіска адзнак — гэта дакумент, у якім пазначаныя ўсе прадметы і ацэнкі, атрыманыя падчас навучання. Атрымаць яе можна ў вучэбнай частцы або дэканаце вашай ВНУ.

Калі вы вучыцеся ў ВНУ і хочаце перавесціся, то вам спатрэбіцца акадэмічная даведка. Яе таксама можна атрымаць у вучэбнай частцы або дэканаце.

Для гэтых дакументаў таксама патрэбен апастыль і завераны пераклад.

3. Рэкамендацыйныя лісты

Рэкамендацыйныя лісты звычайна пішуць выкладчыкі ці выкладчыцы, з якімі ў вас былі добрыя адносіны, або навуковыя кіраўнікі ці кіраўніцы. Звярніцеся да іх з просьбай, растлумачце, для якой ВНУ і праграмы вы іх запытваеце. У лісце павінны быць апісаны вашыя акадэмічныя дасягненні, асабістыя якасці, патэнцыял для далейшага навучання і навуковай працы.

Некаторыя ВНУ таксама просяць матывацыйны ліст і CV ад абітурыента ці абітурыенткі — патрабаванні можна ўдакладніць на сайце абранага ВНУ ў раздзеле “прыёмная камісія”.

4. Сертыфікаты аб веданні замежнай мовы (напрыклад, IELTS, TOEFL)

Для пацверджання веды замежнай мовы (звычайна ангельскай) неабходна здаць міжнародныя іспыты.

Вось асноўныя крокі:

  • выбар іспыту: вызначце, які сертыфікат патрабуецца для абранай ВНУ (напрыклад, IELTS або TOEFL)
  • зарэгіструйцеся на здачу іспыту на афіцыйным сайце адпаведнага іспыту (напрыклад, IELTS або TOEFL)
  • пераканайцеся, што ў вас ёсць усе неабходныя матэрыялы для здачы іспыту — пашпарт і рэгістрацыйны нумар.
  • у дзень іспыту прыходзьце ў прызначанае месца з неабходнымі дакументамі і рыхтуйцеся да тэсту.
  • вы можаце атрымаць вынікі онлайн на афіцыйным сайце іспыту.

Часам ёсць магчымасць здаць экзамен на веданне мовы непасрэдна ў ВНУ — гэтую магчымасць таксама можна ўдакладніць на сайце абранага ўніверсітэта.

! Важна ўлічваць, што тэрміны падачы дакументаў у прыёмную камісію могуць вар’іравацца ў залежнасці ад краіны і ВНУ, трэба ўлічыць гэты момант і папярэдне вывучыць гэтае пытанне на сайце абранай ВНУ.

5. Медычная даведка

Звычайна гэта форма 086 /у — стан здароўя і 063/у — прафілактычныя прышчэпкі, медычная страхоўка, у залежнасці ад краіны/ВНУ можа быць неабходна прайсці медагляд на тэрыторыі краіны паступлення.

Заяву аб залічэнні, у многіх выпадках запаўняецца онлайн, тады да заявы прымацоўваюцца сканы дакументаў

6. Фатаграфія

Копія пашпарта + для непаўналетніх — копіі пашпартоў бацькоў.

Часам можа патрабавацца таксама копія пасведчання аб нараджэнні. Могуць спатрэбіцца дадатковыя дакументы, у залежнасці ад абранай спецыяльнасці.