Анлайн-сустрэча пра праграму Chevening ад adu.place: магістратура ў Брытаніі

26 верасня adu.place арганізуе анлайн-сустрэчу, прысвечаную стыпендыяльнай праграме Chevening.

На сустрэчы ў вас будзе магчымасць паразмаўляць з Багданам Хмяльніцкім (Chevening ’21) і Маргарытай Галдзянковай (Chevening ’23) — таленавітымі беларусамі, якія ўжо адвучыліся на праграме і хочуць падзяліцца сваім досведам. 

Багдан Хмяльніцкі — выпускнік 2021 года, Birkbeck, University of London, спецыяльнасць MA Arts Policy and Management. Пры паступленні змяніў фокус бакалаўра ў міжнародным праве на культурніцкі менеджмент. 

Маргарыта Галдзянкова — выпускніца 2023 года, Norwich, Master of Science in Education Leadership and Management, зараз працуе ў ЮНІСЕФ у Беларусі кансультанткай па працы з валанцёрамі і валанцёркамі.

Якія пытанні разгледзім: 

  • Што такое Chevening і каму пасуе праграма? Якія бенефіты дае? 
  • Як падаць заяўку і паспяхова прайсці інтэрв’ю? Як абраць універсітэт? 
  • Як жыць у Вялікабрытаніі? Якія ўмовы дае праграма? 
  • Што далей? Як Chevening дапамагае ў жыцці?

Далучайцеся 26 верасня (чацвер) а 18:30 па мінскім часе ў Zoom.

Рэгістрацыя на івэнт