Фонд Maison des Sciences de l’Homme пры падтрымцы Міністэрства вышэйшай адукацыі і даследаванняў прапануе дапамогу ў мабільнасці для знаходжання ў Францыі на працягу 2-3 месяцаў дактарантам і дактаранткам, якія абаранілі дысертацыі з 2019 года.
Гэтая дапамога ў мабільнасці прызначана для правядзення даследчай працы ў Францыі: палявых даследаванняў, працы ў бібліятэках і архівах.
Фінансавыя ўмовы
Пераможцам надаецца фінансавая дапамога ў памеры 1800 еўра ў месяц. Яна прызначана для пакрыцця транспартных выдаткаў, пражывання і страхоўкі.
Акрамя таго, FMSH аказвае дапамогу ў атрыманні візы ў Францыю, а таксама матэрыяльна-тэхнічную падтрымку для арганізацыі знаходжання (магчымасць прадстаўлення працоўнага месца, лістоў для бібліятэк і г.д.).
Крытэрыі:
- грамадзянства Беларусі, Малдовы, Расіі
- праца ў навукова-даследчай установе вышэйшай адукацыі / прыватным або дзяржаўным навукова-даследчым інстытуце адной з гэтых краін або адпаведны папярэдні статус і знаходжанне за мяжой
- наяўнасць доктарскай (кандыдацкай) ступені (дысертацыя павінна быць абаронена не раней за 2019 год)
- даследаванні ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук
Важна! Кандыдаткі і кандыдаты павінны знайсці французскую даследчую ўстанову, якая забяспечыць іх навуковы прыём падчас знаходжання ў Францыі. Пры падачы заяўкі кандыдаткі і кандыдаты павінны падаць ліст-запрашэнне, падпісаны прымаючай установай і адрасаваны FMSH і CEFR, у якім установа тлумачыць прычыны запрашэння, а таксама ўмовы, якія прадстаўляюцца.
Падрабязнасці праграмы і інструкцыя па рэгістрацыі.
Форма заяўкі і навуковы файл могуць быць прадстаўлены на французскай або англійскай мовах.
Заяўкі прымаюцца да 9 снежня 2024 г., не пазней за 17:00 па парыжскім часе.