Падчас Школы вы навучыцеся пісаць навіны, праводзіць інтэрв’ю, здымаць відэа, ствараць эксплэйнеры і інфаграфіку, пазнаёміцеся з прафесійнымі і этычнымі стандартамі журналістыкі, засвоіце карысныя інструменты і сэрвісы (у тым ліку штучнага інтэлекту).
Адметнасцю Школы стане анлайн-стажыроўка ўдзельнікаў і ўдзельніц Школы ў рэдакцыях беларускіх медыя. Замацаваныя за вамі ментары і ментаркі дапамогуць падрыхтаваць першыя матэрыялы і дадуць карысныя парады. Паралельна з ёй вы зможаце наведваць дадатковыя анлайн-заняткі па розных аспектах журналістыкі (папярэдне 5-6 заняткаў па адным разе на тыдзень).
Удзельнікі і ўдзельніцы, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.
Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы і беларускі з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед працы ў рэдакцыях беларускіх медыя (да 1 года) альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.
Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку вашай гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары / арганізатаркі кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 50 еўра).
Школа будзе праходзіць 31 кастрычніка – 3 лістапада ў Варшаве альбо яе ваколіцах.