Youth@Work Partnership, інстытуцыйны альянс 13 нацыянальных агенцтваў Erasmus+ і рэсурсных цэнтраў SALTO-YOUTH, запрашае 24 удзельніка і ўдзельніцы з усёй Еўропы, у тым ліку моладзевых работнікаў / работніц, трэнераў / трэнерак, кіраўнікоў / кіраўніц праектаў, асоб, якія вызначаюць моладзевую палітыку, і даследчыкаў / даследчыц. Разам мы будзем вывучаць інавацыйныя падыходы для развіцця прадпрымальніцкіх навыкаў, стварэння магчымасцей для працаўладкавання і садзейнічання сацыяльнай інтэграцыі моладзі.
Чаго чакаць:
- Паглыбленыя сесіі, вывучэнне прадпрымальніцтва і стратэгіі занятасці з улікам сацыяльна выключанай моладзі.
- Экспертныя інсайты, навучанне ў спецыялістаў і спецыялістак у галіне працы з моладдзю, прадпрымальніцтва і сацыяльнай інтэграцыі.
- Практычныя варкшопы, удзел у практычных занятках па інтэграцыі прадпрымальніцкіх навыкаў у практыкі працы з моладдзю.
- Культурны абмен, удзел у міжкультурных дыскусіях і разважаннях, каб лепш зразумець розныя падыходы да занятасці моладзі і сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Дзе: Кішынёў, Малдова
Калі: 10 – 14 снежня 2024 года