Фундацыя “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) падтрымлівае праекты маладых людзей з Нямеччыны і краін Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, а таксама з Ізраіля.
Мэта конкурсу – умацаванне гістарычнай свядомасці і прыхільнасці маладых людзей у галіне правоў чалавека і міжнароднага ўзаемаразумення.
Да ўдзелу запрашаюцца…
- школьныя і моладзевыя групы;
- узрост удзельнікаў – ад 12 да 21 году.
Падаць заяўку могуць толькі ўстановы ці зарэгістраваныя грамадскія арганізацыі, якія займаюцца школьнай альбо пазашкольнай адукацыяй.
Праекты мусяць быць двух- або трохбаковымі. Адзін партнёр павінен паходзіць з Нямеччыны, другі – з Цэнтральнай, Усходняй ці Паўднёва-Усходняй Еўропы ці Ізраіля.
Час рэалізацыі праектаў – з 1 ліпеня 2016 г. да 31 жніўня 2017 г.
Каб стаць удзельнікам, неабходна падаць запоўненую заяўку на ангельскай ці нямецкай мове. Форму заяўкі можна спампаваць на сайце фундацыі.
Дэдлайн падачы – 1 снежня 2015 г.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на электронныя адрасы blum@stiftung-evz.de (Джудзіт Блюм), jentzsch@stiftung-evz.de (Корын Енцш).