Freie Universität Berlin прапануе студэнтам з Беларусі прайсці 3-месячную стажыроўку ў Internationales Journalisten-Kolleg.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты…
- якія вучацца па накірунках “германістыка”, “журналістыка”;
- маюць досвед працы ў вобласці журналістыкі;
- добра валодаюць нямецкай мовай.
Мэта праграмы – пазнаёміць студэнтаў з Малдовы, Украіны, Расіі, Паўднёвага Каўказу, Цэнтральнай Азіі і Беларусі з палітыкай, культурай, эканомікай Нямеччыны і з арганізацыяй СМІ ў гэтай краіне.
У 2016 годзе праграма пачынаецца ў ліпені і сканчаецца ў верасні. Яна ўключае:
- тэарэтычныя семінары ў Freie Universität Berlin;
- стажыроўку ў рэдакцыях электронных і друкаваных медыяў (6 тыдняў);
- тыднёвую вандроўку па Нямеччыне.
Праграма дае магчымасць навучэнцам 1 і 2 года магістратуры, а таксама апошняга года навучання спецыяліста (з абавязковай падрыхтоўкай у вобласці СМІ) павысіць сваю прафесійную кваліфікацыю і ўсталяваць кантакты з калегамі з Нямеччыны і іншых еўрапейскіх краін.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі атрымаюць стыпендыю – 750 еўра на месяц – і грошы на дарожныя выдаткі. Ёсць магчымасць жыць у інтэрнаце з невысокімі коштамі.
Як падацца
Тут вы знойдзеце пералік усіх неабходных дакументаў.
Падрыхтаваную заяўку неабходна накіраваць па электроннай пошце на адрас jil@zedat.fuberlin.de.
Дэдлайн – 22 лістапада 2015 г.