Варкшоп па Еўрапейскай дыпламатыі запрашае на тыдзень адукацыйнага інтэнсіву, прысвечанага Ўсходняму партнёрству, еўрапейскай палітыцы добрасуседства і знешняй палітыцы Еўразвязу.
Варкшоп распрацаваны адмыслова для…
- маладых палітыкаў;
- лідараў у сацыяльнай сферы;
- дзяржаўных служачых;
- прадстаўнікоў НДА,
якія жадаюць даведацца, як уплываць на змены ў іх краінах.
Для таго, каб атрымаць стыпендыю на ўдзел, неабходна даслаць арганізатарам рэзюмэ ў фармаце Europass, кароткі матывацыйны ліст і эсэ на адну з наступных тэм
- Усходняе партнерства як ініцыятыва ЕЗ – поспех, правал ці вялікая загадка?
- Еўразійскі эканамічны звяз супраць ЕЗ – праект супрацоўніцтва ці суперніцва для постсавецкай прасторы?
- Постсавецкая прастора без замарожаных канфліктаў – што неабходна змяніць?
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае ўдзел у варкшопе, пражыванне, харчаванне. Самастойна ўдзельнікі мусяць аплаціць праезд, а таксама пераняць выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы.
Больш інфармацыі можна знайсці тут.