Фатографы ўсяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе National Geographic.
Фотамастакі маюць шанец выйграць грашовую ўзнагароду і паездку ў Вашынгтон для ўдзелу ў семінары часопіса.
Конкурс мае тры намінацыі:
- Людзі;
- Месцы;
- Прырода.
Арганізатары не рэкамендуюць апрацоўваць і змяняць арыгінальныя фатаграфіі. Удзельнікі могуць дасылаць на конкурс неабмежаваную колькасць здымкаў. Уступны ўнёсак за кожны складае 15 даляраў ЗША.
Пераможцы ў катэгорыях атрымаюць грашовую ўзнагароду, іх работы апублікуюць у часопісе. Аладальнік гран-пры атрымае 7,5 тысяч даляраў і аплочаную паездку на семінар па фатаграфіі ад National Geographic. Арганізатары аплочваюць авіяпералёт, пражыванне ў гатэлі і тур у галоўны офіс часопіса.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія сягнулі мяжы паўналецця.
Дэдлайн – 16 лістапада 2015 г.
Больш падрабязнасцей шукайце тут.