Таварыства Omidyar Iнстытута Санта Фе прапануе маладым навукоўцам далучыцца да research-згуртавання, якое iмкнецца да крэатыўнай, iнтэрдысцыплiнарнай думкi з мэтай глыбiннага разумення складаных сiстэм – сённяшняй навукі i грамадства.
PhD-даследчыкi, якiя атрымаюць стыпендыю, правядуць у Iстытуце тры гады i паступова стануць «новымi лiдарамi новых навук».
Патрабаваннi да кандыдатаў:
- скончаная PhD-ступень па любой дысцыплiне;
- моцныя ўменні ў вылiчальнай працы;
- выдатныя акадэмiчныя характарыстыкi;
- здольнасць працаваць як самастойна, так i сумесна;
- iнтарэс да мульцiдысцыплiнарнага даследвання;
- здольнасць думаць па-за межамі традыцыйных парадыгм.
Фiнансавыя ўмовы
Канкурэнтны ўзровень заработнай платы, шчодрыя выплаты.
Дакументы, якія неабходна падаць:
- CV;
- заява на напрамкі даследвання (2 старонкi);
- апiсанне патэнцыйнага ўнёску ў супольнiцтва Iнстытута, а таксама ўздзеяння Iнстытута на даследчую працу (1 старонка);
- тры рэкамендацыйныя лiсты;
- копiя даследвання на ангельскай мове (надрукаванага альбо не надрукаванага).
Апошні дзень падачы заявак – 1 лістапада 2015 г.
Падрабязнасці шукайце тут.