30 верасня Лятучы ўніверсітэт распачынае ўніверсітэцкі год і запрашае на адкрыццё новай серыі публічных лекцый “Галоўнае пытанне”. Сезон стартуе з лекцыі Ўладзіміра Мацкевіча “Што можна ведаць пра непрадказальнае, або што мы ведаем пра будучыню“. Пачатак а 18.30.
Штотыдзень, па серадах, арганізатары будуць ладзіць сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, каб разам з імі разважаць над гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі. Месца сустрэчы – Галерэя Ў (пр-т Незалежнасці, 37а).
Свае “галоўныя пытанні” паставяць перад слухачамі…
- Уладзімір Мацкевіч;
- Алесь Смалянчук;
- Ігар Бабкоў;
- Таццяна Вадалажская;
- Алесь Разанаў;
- Вячаслаў Бабровіч;
- Аксана Шэлест;
- Міхась Баярын;
- Святлана Карасёва;
- Ірына Махоўская;
- Алег Дзярновіч;
- Міхал Анемпадыстаў.
Да ўдзелу запрашаюць усіх, хто імкнецца да новых ведаў, хто любіць думаць і разважаць.
Расклад бліжэйшых лекцый:
- 7 кастрычніка – Алесь Смалянчук “Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі” (вынікі першай экспедыцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі, прысвечанай калектывізацыі);
- 14 кастрычніка – Ігар Бабкоў “Пасля філасофіі”;
- 21 кастрычніка – Вячаслаў Бабровіч “Супрацьстаянне фашызму і лібералізму на постсавецкай прасторы”;
- 28 кастрычніка – Алесь Разанаў (тэма будзе абвешчана пазней).
Уваход на лекцыі вольны, неабходна толькі прайсці хуткую рэгістрацыю.