Нямецкi музей у Мюнхене прапануе некалькi прывабных стыпендый на праекты, звязаныя з разнастайнымi музейнымi зборамi.
Стыпендыi маюць iнтэрнацыянальны i iнтэрдысцыплiнарны характар. Кандыдаты маюць магчымасць у цеснай кааперацыі з супрацоўнікамі музея ажыццявiць свой праект на базе калекцый i збораў Нямецкага Музея. Асабліва вiтаюцца iнаватыўныя праекты, скiраваныя на ўнікальнае даследванне.
Цягам стыпендыi даследчыкi будуць штодённа кантактаваць з куратарамi музея, архiвiстамi i бiблiятэкарамi, а таксама з членамi Мюнхенскага цэнтра гiсторыi навукi i тэхнологiй.
Патрабаваннi
Стыпендыi прапаноўваюцца даследчыкам, студэнтам i спецыялiстам на любым узроўнi iх акадэмiчнага сталення, але мiнiмум з адной закончанай ступенню навучання.
Фiнансавыя ўмовы
Абраныя даследчыкі атрымаюць наступныя стыпендыі:
- € 7 500 на 6 месяцаӯ, € 15 000 на год для pre-дактаральнай праграмы;
- € 15 000 на 6 месяцаӯ, €30 000на год для post-дактаральнай праграмы.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая аплiкацыйная форма;
- CV;
- апiсанне праекту (3-5 ст.);
- 2 рэкамедацыйныя лiсты (дасылаюцца напрамую ад рэкамендатараў).
Дакументы дасылаюцца на наступны адрас:
Andrea Walther
Coordinator of the Research Institute
Deutsches Museum
80306 Munich
Tel.: 00 49 (0) 89 2179-280
Fax: 00 49 (0) 89 2179-239
Дэдлайн – 16 кастрычніка 2015 г.
Дадатковую iнфармацыю можна адшукаць тут альбо атрымаць ад Herr Walther па імэйле a.walther@deutsches-museum.de.