Адчыняецца Першая Школа грамадcкіх і палітычных лідараў з Беларусі.
Каб актыўнай моладзі з Беларусі было лягчэй адказаць на выклікі часу, Беларускае прадстаўніцтва ў Літве арганізуе ў Вільні Першую Школу грамадскіх і палітычных лідараў. Час навучання – 23 па 28 кастрычніка 2015 г.
У межах школы ўдзельнікі пазнаёмяцца з асновамі палітычнага аналізу, палітычным плынямі Еўропы, гісторыяй рэформаў у краінах трансфармацыі, паўдзельнічаюць у дэбатах, сустрэнуцца з літоўскімі калегамі.
Заняткі ў Школе будуць весці вядомыя беларускія і літоўскія эксперты. Плануюцца сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай эміграцыі. Падрабязную праграму можна прагледзець тут.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, транспарт падчас мерапрыемстваў Школы. Даезд да Вільні і ў зваротны бок фінансуецца самім удзельнікам.
Дэдлайн для тых, хто мае візу, – 15 кастрычніка.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Яўгеніі Мяцеліцы на адрас miatselitsa.yauheniya.10@student.ehu.lt.
Усе падрабязнасці па спасылцы.