Ізноў абвешчаны набор на стыпендыяльнаю праграму міністэрства культуры Польшчы Gaude Polonia для маладых творцаў.
Мэта праграмы – спрыяць міжкультурнаму дыялогу і наладжваць сувязі паміж Польшчай і суседнімі краінамі.
Стыпендыя адрасавана маладым творцам з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Асабліва вітаюцца заяўкі ад кандыдатаў з Беларусі і Украіны.
Тэрмін, на які разлічана стыпендыя: 1 лютага – 31 ліпеня кожнага года.
Да ўдзелу запрашаюцца творцы, якія спецыяліюзуюца ў наступных сферах:
- кінавытворчасць;
- фатаграфія;
- захаванне помнікаў;
- літаратура, пераклад;
- выяўленчае мастацтва;
- тэатр;
- мастацтвазнаўства.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45 гадоў);
- наяўнасць вышэйшай адукацыі;
- значныя дасягеннні ў прафесійнай сферы;
- базавае валоданне польскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Памер стыпендыі – 3500 злотых штомесяц. Арганізатары таксама забяспечваюць пражыванне.
Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2015 г.
Падрабязнае апісанне праграмы можна знайсці на сайце.