Валанцёрства ў навуковым цэнтры EXPERYMENT

Гарадзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” ды Centrum Współpracy Młodzieży (Гдыня, Польшча) запрашаюць беларускую моладзь да ўдзелу ў Еўрапейскай валанцёрскай службе ў Навуковым цэнтры EXPERYMENT y Гдынi.

Валанцёры будуць працаваць у навуковым цэнтры EXPERYMENT, якi з’яўляецца iнтэрактыўнай выставай. Яны будуць дапамагаць адукатарам прадстаўляць выставы групам гасцей, а таксама рыхтаваць ды  паказваць эксперыменты для наведнікаў.

Навуковы цэнтр EXPERYMENT – гэта сучасная навуковая i адукацыйная пляцоўка для юных даследчыкаў i людзей усiх узростаў, зацiкаўленых ў навучаннi праз забавы. Цэнтр EXPERYMENT арганiзоўвае святкаваннi Дзён народзінаў для дзяцей, спецыяльныя лекцыi для малятаў ды iх бацькоў, разнастайныя семінары для гасцей розных узростаў. EXPERYMENT таксама ўдзельнічае ў шматлiкiх навуковых фестывалях у Польшчы.

Задачы

Навуковы цэнтр EXPERYMENT – гэта ўстанова, дзе валанцёры могуць праводзiць час i працаваць з гасцямi розных узростаў ды нацыянальнасцей. Валанцёры маюць магчымасць даследваць iнтэрктыўную выставу, пашыраць свае веды i крэатыўнасць. Адукатары ў навуковым цэнтры EXPERYMENT нясуць адказнасць за прадстаўленне iнтэрактыўнай выставы гасцям, падрыхтоўку розных заняткаў i правядзенне эксперыментаў. Валанцёры даведаюцца пра метады актыўнай адукацыi. Спачатку валанцёры пазнаёмяцца з ўсёй выставай, а потым непасрэдна з кожным экспанатам. Яны будуць назiраць за дзейнасцю цэнтра i даведаюцца пра iншыя абавязкi адукатараў.

Прыкладныя актыўнасці для валанцёраў:

 

  • прадстаўленне выставы группам гасцей,
  • падрыхтоўка і паказ эксперыментаў для гасцей і разам з гасцямі;
  • падрыхтоўка і правядзенне розных мерапрыемстваў для груп дзяцей і моладзі;
  • удзел у мерапрыемствах на свежым паветры – навуковых фестывалях;
  • падрыхтоўка і правядзенне семінараў для сем’яў.

Крытэры адбору

Беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 год, моладзі з Гарадзенскай вобласці будзе надавацца перавага.

Валанцёры павінны быць камунікатыўнымі і адкрытымі для новага досведу, творчымі ды вынаходлівымі. Таксама вiтаюцца валанцёры, якiя ведаюць асновы ангельскай мовы і жадаюць вывучаць польскую, якая вельмi дапаможа у штодзённым жыцці і дазволіць iм прымаць больш актыўны ўдзел у жыцці арганізацыі. Для праекта патрэбныя і хлопцы, і дзяўчаты. Валанцёры павінны быць зацікаўленыя ў метадах актыўнага навучання, адкрытыя да людзей з іншых краін і культур ды мець жаданне і працаваць у групе. Вучыся ды развівайся з намі!

Калі

Праект пачнецца ў сакавіку 2016 года і скончыцца праз год у лютым 2017.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

Заяўка

Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць і адаслаць заяўку да 1 снежня 2015 на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з паметкай “EVS in Experyment Gdynia”.

Праект рэалізуецца ў межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Арыгінал фота па спасылцы