Аб’яднанне студэнцкіх абменаў GFPS сумесна з фундацыяй польска-нямецкай супрацы шукае беларускіх студэнтаў і магістрантаў і прапануе ім стыпендыі для навучання ў адным з нямецкіх універсітэтаў.
Тэрмін фінансавай падтрымкі – красавік-жнівень 2016 года (летні семестр).
Калі вы…
- добра валодаеце нямецкай мовай;
- займаецеся грамадскай, сацыяльнай і культурнай дзейнасцю ў Беларусі;
- маеце неблагія поспехі ў вучобе;
- жадаеце бліжэй пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадствам
…можна смела падаваць заяўку.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- беларускае грамадзянства;
- быць студэнтам адной з беларускіх ВНУ і вучыцца як мінімум на 3 курсе.
Фінансавыя ўмовы
Абраныя ўдзельнікі будуць атрымліваць стыпендыю, якой хопіць на бесклапотнае жыццё ў Нямеччыне. Таксама кампенсуюцца выдаткі на візу і рэгістрацыю.
Падаць заяўку можна толькі анлайн.
Дэдлайн – 9 лістапада 2015 г.
Усе адказы на пытанні можна атрымаць па гэтым электронным адрасе belarus@gfps.org.