Фестываль WATCH DOCS чакае лепшыя ідэі

FUTURE DOCS прапануе далучыцца да семінару ў Варшаве, каб прэзентаваць свае ідэі патэнцыйных кінапраектаў.

FUTURE DOCS – гэта…

  • ініцыятыва Міжнароднага кінафестывалю па правах чалавека WATCH DOCS;
  • платформа для творчай сутрэчы кінематаграфістаў і актывістаў.

Мэта Future Docs – стварэнне і падтрымка дакументальных фільмаў, якія эфектыўна ўздзейнічаюць на грамадства, адукоўваюць яго, ахоўваюць інтарэсы.

Падчас семінару ў Варшаве, які адбудзецца 5-7 снежня 2015 года ў Варшаве, праваахоўнікі змогуць прэзентаваць задумкі патэнцыйных кінапраектаў, якія адлюстроўваюць праблему з правамі чалавека, што замоўчваецца ў грамадстве.

Фінансавыя ўмовы

Найбольш перспектыўныя і абгрунтаваныя праекты атрымаюць фінансавую падтрымку памерам 7 000 еўра на далейшае развіццё.

Падаць заяўку на ўдзел можна тут (для кінастваральнікаў) альбо тут (для актывістаў).