З 22 па 28 студзеня 2016 года Maximilian-Kolbe-Werk ізноў запрашае на семінар у Асвенцым.
Фармат мерапрыемства – міжнародная сустрэча з людзьмі, якія выжылі ў канцэнтрацыйных лагерах і гета.
Сустрэча адбудзецца ў Цэнтры для дыялогу і малітвы ў Асвенцыме (Польшча).
У аўтэнтычным месцы гісторыі ўдзельнікі…
- абмяркуюць нацыянал-сацыялістычнае мінулае;
- пагутараць з тымі, хто выжыў ў канцэнтрацыйных лагерах і ў гета;
- змогуць падрыхтаваць рознага кшталту публікацыі па тэме.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі з Нямеччыны, Польшчы, Беларусі і іншых краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, якія займаюцца валанцёрствам альбо атрымоўваюць журналісцкую адукацыю.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 30 лістапада 2015 г.