“Тыдзень студэнта” запрашае на курс аратарскага майстэрства.
Падчас 4 трэнінгаў удзельнікі навучацца ставіць мэты і разумець механізм стварэння паспяховых прамоў, атрымаюць пазітыўны досвед выступу для публікі.
Расклад трэнінгаў: 11 лістапада, 18 лістапада, 25 лістапада, 2 снежня.
Працягласць – 4 гадзіны, з 18:00 да 22:00. Заняткі будуць адбывацца ў групе з 15 чалавек.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты дзённай формы навучання.
Каб стаць удзельнікам курсу, неабходна запоўніць анкету.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у праграме бясплатны.
У выпадку атрымання вялікай колькасці заявак, арганізатары зладзяць конкурсны адбор у залежнасці ад матывацыі ўдзельнікаў і падцверджання, што яны змогуць наведаць усе трэнінгі.
Пра вынікі залічэння на курс паведамяць 7 лістапада да 24.00.
З пытаннямі, звязанымі з удзелам у курсе, тэлэфануйце Ўладзіміру + 375295603538 альбо пішыце на е-адрас vladimir.m.0208@gmail.com.