Інстытут нямецкіх даследаванняў БДУ прапануе стыпендыі для вучобы ў Клагенфурце (Аўстрыя).
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты другога – перадапошняга курсаў, якія засвойваюць эканамічныя, тэхнічныя, грамадска-гуманітарныя і іншыя спецыяльнасці.
Галоўная ўмова ўдзелу – знайсці адпаведную спецыяльнасць у гасцявым універы. Адшукаць яе можна па спасылцы.
Неабходныя дакументы:
- жыццярыс у таблічным выглядзе з фотаздымкам;
- матывацыйны ліст (1-2 старонкі) з указаннем абранай спецыяльнасці;
- рэкамендацыйны ліст ад выкладчыка;
- моўны сертыфікат, які падцвярджае ўзровень валодання нямецкай альбо ангельскай мовай (В2);
- акадэмічная даведка з указаннем атрыманых адзнак і залікаў;
- копія школьнага атэстата;
- копія пашпарта (31-33 старонкі).
Дакументы трэба цалкам аформіць на нямецкай альбо ангельскай мове ў залежнасці ад таго, на якой мове плануецца навучанне. Пасля адправіць іх да 15 снежня на электронны адрас Інстытута нямецкіх даследванняў ifd@bsu.by.
Наступны этап – сумоўе ў БДУ.
З усімі пытаннямі можна звяртацца ў IfD па адрасе вулю Ленінградская, 20-405.