Інстытут журналістыкі БДУ запрашае ў Акадэмію камунікацыі: PR і рэклама.
Заняткі падзяляюцца на два блокі: галерэі рэкламы і PR. Навучанне адбываецца ў фармате students to students. У ролі выкладчыкаў выступаюць студэнты Інстытута журналістыкі, якія падрыхтуюць лекцыі, кейсы і адукацыйныя гульні для слухачоў. Таксама падчас Акадэміі камунікацыі пройдуць майстар-класы ад беларускіх экспертаў у галіне PR і рэкламы.
Сустрэчы будуць адбывацца кожную сераду на базе Інстытута журналістыкі БДУ з лістапада 2015га па сакавік 2016га. Адукацыйны сезон скончыцца Міжнародным студэнцкім камунікацыйным форумам «PR-кветка-2016».
11 лістапада пройдуць другія заняткі Акадэміі, тэма – “All you need is PR: PR, які змяніў гісторыю”. Слухачы даведаюцца, чаму неабходны PR, а таксама змогуць распрацаваць кейс і атрымаць узнагароду за цікавае рашэнне. Спікерам PR-галерэі стане партнер і старэйшы кансультант камунікацыйнага агенцтва ARS Communications Раман Касціцын.
Уваход вольны, кожны можа стаць слухачом Акадэміі камунікацыі. Зарэгістравацца на заняткі можна тут.