The Valeo Innavation Challenge 2016 прапаноўвае маладым студэнтам з усяго свету распрацаваць аўтамабiль 2030 года i спосаб выкарыстоўваць яго больш разумна, экалагiчна.
Мэта конкурсу – прастымуляваць студэнцкую крэатыўнасць, арганiзаваць працу мульцідысцыплiнарных каманд.
Узяць удзел могуць каманды з двух-пяцi чалавек. Прэзентаваць праект неабходна на ангельскай мове.
Пераможцы конкурсу атрымаюць €100 000, лаўрэаты другой ступені – €10 000.
Патрабаваннi:
- скончаная вышэйшая адукацыя;
- кожная каманда павiнна мець усе неабходныя банкаўскiя рэквiзiты i дакументы, якiя патрабуюцца для ажыццяўлення фiнансавых трансакцый.
Як падацца
Праекты, дасылаемыя анлайн, павiнны суадносiцца з наступнымi крытэрамi i тэхнiчнымi абмежаваннямi:
- дакументы павiнны быць падрыхтаваныя на ангельскай мове;
- першая частка праекту – прэзентацыя (5 старонак) з падпiсанымi малюнкамi.
Крытэры ацэнкі:
- упэўненасць, iнавацыйнасць i арыгiнальнасць iдэi праекту (50%);
- адпаведнасць вырашэння iснуючых праблем пажаданням грамадства (20%);
- валоданне тэхнiчным бокам працы (10%);
- зручнасць адкрытай дэманстрацыi (10%);
- якасць прэзентацыi (10%).
Дэдлайн – 15 лютага 2016 г.
Дадатковая iнфармацыя па спасылцы.