Фундацыя Heinz-Kühn прапануе маладым журналістам з краін, што развіваюцца, стажыроўку ў Паўночнай Рэйн-Вестфаліі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- зацікаўленасць у пытаннях развіцця;
- прафесійны досвед у журналістыцы;
- узрост – да 35 гадоў;
- базавыя веды нямецкай мовы.
Неабходныя дакументы:
- CV у таблічным выглядзе з фотаздымкам;
- сертыфікат, які падцвярджае прафесійную адукацыю і сённяшні занятак;
- матывацыйны ліст.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя кампенсуе выдаткі на пражыванне, транспарт, даследчую літаратуру і, калі неабходна, аплоціць курсы нямецкай мовы.
Каб атрымаць больш дэталей і падрабязнасцей, можна напісаць на е-адрас umkilian@stk.nrw.de (Mrs. Ute Maria Kilian).
Дэдлайн – 30 лістапада 2015 г.