21 лістапада анлайн-часопіс “Ідэя” ладзіць адкрыты варкшоп для беларускіх журналістаў і ўсіх тых, хто так ці інакш звязаны з медыямі.
Мерапрыемства адбудзецца ў прасторы EventSpace (вул. Кастрычніцкая 16а), старт а 12 гадзіне. Найлепшыя беларускія журналісты і даследчыкі распавядуць, куды павінны развівацца беларускія СМІ.
Дзяліцца мудрасцю аб тым, як трэба развівацца беларускім медыям, будуць найлепшыя прадстаўнікі трох светаў – журналістыкі, адукацыі і аналітыкі:
- Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і мэнэджменту;
- Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі;
- Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных ініцыятываў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН;
- Аляксандр Алесін, вайсковы аналітык і аглядальнік некалькіх беларускіх СМІ.
Уваход вольны. Рэгістрацыя на падзею па спасылцы.
Падрабязна пра падзею і расклад выступаў можна пачытаць тут.