20 лістапада Лятучы ўніверсітэт і Галерэя TUT.BY запрашаюць на лекцыю Амбасадара Вялікабрытаніі ў Беларусі Бруса Бакнэла “Нацыянальная самасвядомасць”.
Пачатак а 18.30. Лакацыя – праспект Дзяржынскага, 57 (9 паверх).
У публічнай прамове “Нацыянальная самасвядомасць” з цыклу Urbi et Orbi Амбасадар Вялікабрытаніі Брус Бакнэл падзеліцца разважаннямі пра адметнасць нацыянальнай самасвядомасці сваёй краіны і спрабуе яшчэ раз агучыць тыя акцэнты, пытанні, якія лічыць важнымі як для брытанцаў, так і для беларусаў.