Трэнінг для пачаткоўцаў у моладзевых абменах запрашае ў Турцыю.
Сустрэча адбудзецца 15-19 сакавіка 2016 года і збярэ 30 удзельнікаў з усёй Еўропы.
Да ўдзелу запрашаецца актыўная моладзь, якая плануе ажыццяўляць праекты ў межах Erasmus+ Youth in Action Programme на міжнародным узроўні.
Галоўная мэта моладзевага трэнінгу BTM – атрымаць неабходныя веды для рэалізацыі высокаякасных Youth-Exchange-праектаў.
Трэнінг прадугледжвае:
- развіццё навыкаў у нефармальнай адукацыі;
- магчымасць выкарыстаць іх па стратэгіі Youthpass;
- а таксама знайсці партнёрскія групы з іншых краін і аб’яднаць свае намаганні.
Фінансавыя ўмовы
Праграма фінансуецца Erasmus+ Youth in Action Programme. Ад кандыдатаў патрабуецца толькі грашовы ўнёсак за ўдзел.
Тут можна падаць заяўку.
Дэдлайн – 17 студзеня 2016 г.
Падрабязней пра трэнінг можна пачытаць тут.