Праграма малых грантаў амбасады ЗША

Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для беларускіх НДА.

Мэта праграмы – падтрымаць развіццё грамадзянскай супольнасці.

Праграма цікавіцца праектамі, якія спрыяюць:

  • грамадскаму дыялогу;
  • ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў;
  • сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцей;
  • мясцоваму самакіраванню;
  • інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва;
  • гендарнай роўнасці;
  • рэформам рынкавай эканомікі;
  • захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных беларускіх грамадскіх арганізацый.

Прыярытэты

Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекце і маюць выразнае апісанне таго, як будуць дасягнуты мэты праекту і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.

Для напісання праекту выкарыстоўваецца стандартная форма заяўкі, якую можна спампаваць на сайце амбасады. Заяўка павінна быць сціплай па памерах (да 6 друкаваных старонак у фармаце Times New Roman, памер літар 12).

Заяўкі ацэньваюцца паводле наступных крытэрыяў:

  • патэнцыял для ўкладу ў развіццё прыярытэтных сфер;
  • выканальнасць і фінансавая трываласць праекту;
  • мінулы досвед паспяховай арганізацыі і выканання запланаванай дзейнасці;
  • мінулы досвед працы з іншымі донарскімі арганізацыямі;
  • уласны ўнёсак арганізацыі (удзел у выдатках).

Як падацца

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай пошце MinskSmallGrants@state.gov альбо па адрасе

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры
Амбасада ЗША
вуліца Мяснікова, 70
220030 Мінск

Формы заявак можна знайсці тут і тут.

Фінансавыя ўмовы

Максімальманы бюджэт заяўкі – $25,000.

Дэдлайн – 18 студзеня 2016 г.

Падрабязней пра ўмовы і дэталі ўдзелу чытайце на сайце амбасады.