Валанцёрская служба “Вясны” запрашае ўсіх ахвотных на сустрэчу з кіраўніком арганізацыі Алесем Бяляцкім.
Сустрэча адбудзецца 27 лістапада, лакацыя – Арт-Сядзіба (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, 4 паверх, пакой 430 (гандлёвы цэнтр “Маскоўска-Венскі”).
Падчас мерапрыемства былы палітзняволены праваабаронца распавядзе пра свой турэмны досвед, пра людзей, з якімі давялося сядзець, ды іх лёсы, пра вобраз праваабаронцы за кратамі. Таксама Алесь Бяляцкі адкажа на ўсе пытанні з залі.
Уваход вольны.