Мастацкі варкшоп па міратворчасці

Моладзевая праваабарончая група-Беларусь запрашае ўсіх ахвотных на варкшоп, на якім удзельнікі навучацца выказваць свае думкі і пачуцці з дапамогай мастацкіх вобразаў.

Праз гэты варкшоп кожны зможа праявіць Міра_творчасць, якая ўтоеная ўнутры: у імкненні да міру, адмове ад гвалту і стварэнні замест разбурэння.

Што рабіць? Удзельнікі будуць маляваць, ляпіць, клеіць… наогул, дзейнічаць з дапамогай падручных сродкаў як душы заўгодна. Дапамагаць у гэтым будзе сучасны мастак Міхась Волкаў.

Як гэта рабіць? Спачатку неабходна паслухаць тэарэтычныя ўводзіны – хто гістарычна займаўся гэтым да нас і чым усё скончылася/працягваецца.

Як можна далучыцца? Прыходзьце а 13:30 29 лістапада (нядзеля) ў арт-прастору “Тэрмiн дзеяння” (2ая вуліца Шчорса, мапу можна знайсці тут). Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16:30.