Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае да ўдзелу ў Магістарскім калоквіуме – штогадовым акадэмічным мерапрыемстве, якое ладзіць ЕГУ для студэнтаў старэйшых курсаў, асобаў з вышэйшай адукацыяй і ўсіх, хто зацікаўлены ў атрыманні магістарскай адукацыі.
Магістарскі калоквіум ЕГУ прапануе магчымасць пазнаёміцца з магістарскімі праграмамі ЕГУ, а таксама навуковымі і прафесійнымі перспектывамі, якія адкрываюцца для магістрантаў.
Сустрэча адбудзецца 5 снежня 2015 года ў Мінску ў бізнэс-клубе Imaguru (вул. Фабрыцыўса 4, ст. м. «Інстытут культуры»).
Праграма калоквіума ўключае прэзентацыі даследванняў, выступы гасцей, майстар-класы, сустрэчы з кіраўніцтвам і выкладчыкамі праграм.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы. Дэдлайн – 3 снежня 2015 г.
Падрабязнасці – на старонках мерапрыемства ў Facebook і ВКонтакте.