Вас навучаць здымаць рэкламныя ролікі

Праект “Новый взгляд” абвяшчае курс па здымцы рэкламных відэаролікаў.

Курс будзе складацца з наступных дысцыплін:

  • рэжысура рэкламнага роліка;
  • аператарскае майстэрства;
  • асновы мантажу і гукарэжысура.

Фіналам працы стане здымка сацыяльнага роліка (а таксама прамежкавыя заданні), сертыфікат аб праходжванні курсу.

Выкладчыкі:

  • Андрэй Палупанаў (рэжысура);
  • Аляксандр Алейнікаў (аператарскае майстэрства);
  • Станіслаў Тырко (рэжысура).

Курс будзе цягнуцца 4 месяцы. Удзел бясплатны.

Зарэгістравацца на ўдзел можна спасылцы. Дэдлайн – 5 снежня 2015 г.

Падрабязнасці тут.