Факультэт маркетынгу і лагістыкі БДЭУ запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і ўсіх ахвотных прыняць удзел у міжнароднай праграме прафесійнай мабільнасці “Пятая Міжнародная адукацыйная праграма “Інфармацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне развіцця лагістыкі ў Польшчы і Германіі”.
Маршрут туру – Мінск – Познань – Гамбург – Берлін – Лодзь – Варшава – Мінск, паездку арганізуюць выкладчыкі ФМК падчас зімовых канікул з 31 студзеня па 5 лютага 2016 г.
Па выніках праграмы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты міжнароднага ўзору.
Усе пытаннні можна задаваць па тэлефонах:
- Святлана + 375-29-567-83-57 (dirko.s@yandex.by);
- Алена + 375-29-777-58-01 (297775801@mail.ru).
Фінансавыя ўмовы
Прыкладны кошт удзелу складае 300 еўра на аднаго чалавека.
Дадатковую інфармацыю шукайце тут.