Трэнінгавы курс SOHO шукае каардынатараў, удзельнікаў ЕVS-праектаў і запрашае на кароткае навучанне ў Ісландыю.
Мэта сустрэчы – палепшыць арганізацыю валанцёрскай сістэмы.
Трэнінг адбудзецца 4-8 красавіка 2016 года ў Ісландыі. Праграма будзе ўключаць:
- больш глыбокае разуменне канцэпцыі валанцёрства па EVS;
- павелічэнне ўзроўню міжнароднага супрацоўніцтва;
- падтрымку нефармальнай адукацыі ў EVS праз сістэму Youthpass;
- забеспячэнне навейшай інфармацыяй па праектах Erasmus+Youth in Action Programme;
- абмен досведам паміж удзельнікамі трэнінгу.
Фінансавыя ўмовы
Праграма фінансуецца Erasmus+ Youth in Action Programme, таму ад кандыдатаў патрабуецца толькі грашовы ўнёсак за ўдзел. Пражыванне, квіткі, віза забяспечваюцца арганізатарамі.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 24 студзеня 2016 г.