Сусветны лясны iнстытут (The World Forest Institute, WFI) шукае стыпендыятаў на адмысловую праграму.
Да ўдзелу запрашаюцца замежныя студэнты, бакалаўры ў галіне лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў альбо іншых сумежных напрамкаў.
Лакацыя – Портлэнд, Арэгон (ЗША).
Праграма прапаноўвае ўнiкальную супрацу памiж суполкай даследчыкаў, прыватным бiзнесам i грамадскасцю. WFI-праграма збярэ маладых спецыялiстаў па лесаводстве i вытворчасцi лясных матэрыялаў на перыяд ад 6 да 12 месяцаў.
Патрабаваннi да кандыдатаў:
- ступень бакалаўра ў галiне лесаводства, прыродных рэсурсаў альбо iншых блiзкiх напрамкаў. Кандыдаты з чатырохгадовым досведам працы з прыроднымi рэсурсамi таксама могуць разглядацца як аплiканты;
- высокая ступень валодання пiсьмовай i размоўнай ангельскай мовай;
- узрост – не маладзей за 21 год;
- прапанова праекту даследвання на тэму, рэлевантную для лесаводства альбо прыродных рэсурсаў у краiне рэзiдэнцыi;
- здольнасць матываваць сябе, незалежна працаваць над даследчымi мэтамi i вынiкамi, быць у камандзе з калегамi з розным вопытам, адукацыяй, квалiфiкацыяй.
Як падаць дакументы?
Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна цалкам запоўнiць форму (можна спампаваць па спасылцы), а пасля адправiць яе разам з CV на адрас cbennett@worldforestry.org.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя – $1000 штомесяц.
Дэдлайн – 31 студзеня 2015 г.
Падрабязнасці шукайце тут.