Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы чакае лепшыя эсэ на конкурс па адукацыйным праве. Пераможца атрымае магчымасць паехаць у Нямеччыну на моладзевы абмен.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты юрыдычных спецыяльнасцей.
На конкурс прымаюцца самостойна выкананыя творчыя працы аб праве на адукацыю, міжнародна-прававых стандартах ў сферы адукацыі, сістэме адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (асноўную, дадатковую і спецыяльную), установах адукацыі і інш.
Эсэ мусіць быць даследчага кшталту і паказваць асабістыя адносіны аўтара да пытанняў, якія ён закранае. Вітаецца выкарыстанне параўнальнага падыходу, замежнага і міжнароднага досведу ў сферы адукацыйнага права.
Патрабаванні да эсэ
Аб’ём – да 10 старонак. Шрыфт TimesNewRoman 14 pt, адзінкавы інтэрвал. Эсэ, якое будзе змяшчаць плагіят, будзе выключана з конкурсу.
Як падацца
Эсэ разам з анкетай неабходна даслаць на адрас adop2011info@gmail.com з пазнакай “Конкурс эсэ”.
Дэдлайн – 30 снежня 2015 г.
Вынікі конкурсу стануць вядомымі 20 студзеня 2016 года.
Пераможца атрымае магчымасць прайсці стажыроўку па адукацыйным праве. Таксама ён возьме ўдзел у праграме моладзевага абмену, у межах якога ў канцы траўня 2016 года адбудзецца візіт у Нямеччыну (валоданне замежнай мовай не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу).
Лепшыя эсэ будуць змешчаны на сайце adukatar.net, калі аўтары дазволяць гэта.
Для намінантаў і ўдзельнікаў конкурсу таксама прадугледжаны магчымасці публікавацца ў часопісе “Адукатар”, удзельнічаць у імпрэзах АДАіА, атрымаць рэкамендацыі для ўдзелу ў міжнародных адукацыйных праграмах і стажыроўках.
Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна атрымаць па тэлефоне +37529 6161075 (Аляксандр Жук).