Школа міжнародных адносін імя Мунка пры Ўніверсітэце Таронта (Канада) запрашае спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю альбо некалькі гадоў працоўнага досведу па спецыяльнасці, падаць заяўку на стыпендыяльную праграму па міжнароднай журналістыцы.
Стыпендыяты з верасня 2016 па красавік 2017 года будуць асвятляць тэмы, звязаныя са сваёй прафесіяй, для СМІ па ўсім свеце і атрымліваць кансультацыйную падтрымку з боку дасведчаных прафесіяналаў у галіне журналістыкі.
Праграма навучання ўключае заняткі па журналістыцы расследванняў, па тэхніцы інтэрв’ю, працу з тэкстамі, абмеркаванне міжнароднай сітуацыі, курс падрыхтоўкі для фрылансераў.
Цягам месяца стыпендыяты будуць удзельнічаць у адукацыйным летніку па асновах журналістыкі.
Фінансавыя ўмовы
Праграма пакрывае 10 тысяч канадскіх даляраў з кошту навучання, які складае 26 тыс. канадскіх даляраў.
На працягу двух гадоў пасля заканчэння праграмы стыпендыяты будуць атрымліваць бясплатныя кансультацыі падчас штомесячных анлайн-сустрэч.
Дэдлайн – 19 лютага 2016 года.
Усе падрабязнасці тут.
Паводле by.odb-office.eu