Як папярэдзіць хатні гвалт?

Працоўная група «Жанчыны БСДП» сумесна з Маладымі сацыял-дэмакратамі запрашае на семінар «Тэорыя і практыка папярэджання хатняга гвалту».

Семінар адбудзецца 18 снежня, а 18:00.

Месца сустрэчы – вуліца Захарава, 32, офіс 3

Эксперт – Алена Аўтушка, старшыня жаночага сацыяльнага грамадскага аб’яднання (г. Барысаў).

Удзельнікі семінару абмяркуюць наступныя тэмы:

  • хатні гвалт: маштабы праблемы ў Беларусі;
  • гендарныя стэрэатыпы як адзін з аспектаў хатняга гвалту;
  • прававыя механізмы па абароне інтарэсаў пацярпелых ад хатняга гвалту;
  • улік аспектаў праблемы хатняга гвалту пры планаванні палітычных і грамадскіх дзеянняў;
  • закон аб прафілактыцы адміністрацыйных правапарушанняў як інструмент мінімізацыі наступстваў хатняга гвалту і абароны жанчын і дзяцей.

Калі заблукаеце, можна тэлефанаваць па нумарах +375-29-6051795 (Жана), +375-25-9120633 (Аляксандр).