Erasmus+ прапануе стыпендыі на вучобу ў магістратуры Францыі, Партугалiі, Iталiі, Нiдэрландаў, Гiшпанiі і Бельгiі.
Да ўдзелу запрашаюцца бакалаўры, якія зацікаўлены тэарэтычнай хіміяй і вылічальным мадэляваннем (праграма TCCM Master).
Галоўная мэта TCCM Master – падрыхтоўка высокаадукаваных экспертаў па выкарыстанні i развiцці навуковых малекулярных вылiчальных тэхнiк як для працы ў вобласцi iнавацыйнай фармацэўтыкi i нафтахiмii, так i для падрыхтоўкi да доктарскiх даследванняў па накiрунках “Chemestry”, “Physics” i “Life or Material Sciences”
Навучанне па праграме забяспечвае атрыманне 120 ECTS-пунктаў i можа быць даступна кандыдатам з закончанай ступенню бакалаўра па профiльных напрамках.
Як падацца
Зацiкаўленыя кандыдаты мусяць запоўнiць аплiкацыйную анлайн-форму, дадаўшы да яе наступныя дакументы:
- матывацыйны лiст;
- СV;
- копiя пашпарту;
- падцверджанне месца пастаяннай рэзiдэнцыi;
- копiя дыплома (на ангельскай мове);
- копiя выпiскi адзнак за перыяд навучання (на ангельскай мове);
- копiя сертыфікату, які падцвярджае валоданне ангельскай мовай;
- два рэкамендацыйныя лiсты, кантакты рэферантаў;
- лiст аб адпаведнасцi.
Падрабязнасці можна адшукаць тут.