Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны”. Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года падтрымлівае праекты па ахове культурных каштоўнасцей па ўсім свеце.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія няўрадавыя і некамерцыйныя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д.
Гранты выдзяляюцца на праекты па…
- рэстаўрацыі гістарычных будынкаў;
- захаванні месцаў археалагічных раскопак;
- ацэнцы і кансервацыі музейных калекцый;
- захаванні традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення;
- паляпшэнні ўмоваў захоўвання архіваў і манускрыптаў;
- захаванні археалагічных і этнаграфічных знаходак, карцін, скульптур, рукапісаў і дакументаў на мясцовых мовах.
Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна падаць заяўку, складзеную на ангельскай і беларускай (рускай) мовах згодна з інструкцыямі, на е-адрас belarusprogram@state.gov.
Дэдлайн – 10 студзеня 2016 года.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Беларусі па тэлефоне +37517 210 12 83 (дадатковы нумар 5604 – Наталля). Падрабязная інфармацыя – на гэтай старонцы.
Паводле by.odb-office.eu