Інстытут славянскіх ды ўсходнееўрапейскіх даследванняў і Астрагорскі цэнтр прымае заяўкі на ўдзел у канферэнцыі “Беларускія даследванні ў 21 стагоддзі”, якая пройдзе 23-24 сакавіка 2016 года ў Лондане.
Запрашаюцца…
- аўтарытэтныя навукоўцы;
- даследчыкі (доктары),
якія займаюцца рознымі аспектамі сучасных беларускіх даследванняў.
Канферэнцыя плануецца як мультыдысцыплінарны форум беларускіх даследванняў на Захадзе і прапануе ўнікальную магчымасць для нэтворкінгу даследчыкаў з Беларусі.
Арганізатары чакаюць артыкулаў, якія датычацца тэмаў гісторыі, палітычных навук, літаратуры, лінгвістыкі і рэлігійных навук.
Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.
Дэдлайн – 15 лютага 2016 г.
З пытаннямі і ўдакладненнямі можна звяртацца на е-адрас stephen.hall@ucl.ac.uk альбо paula.borowska@kcl.ac.uk.
Падрабязнасці тут.