1-12 жніўня 2016 года Мемарыяльны музей Халакосту ў Вашынгтоне ладзіць варкшоп, які дапаможа пазнаёміцца са сведчаннямі Халакосту ў краінах былога СССР.
Запрашаюцца студэнты і дактаранты з універсітэтаў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны, Узбекістана, Эстоніі.
Удзельнікі варкшопу засяродзяцца на працы з вуснымі і пісьмовымі сведчаннямі злачынцаў, назіральнікаў і ахвяр Халакосту на тэрыторыі былога СССР.
Кожны зможа скарыстацца рэсурсамі Мемарыяльнага музея Халакосту, які налічвае некалькі тысяч вусных сведчанняў, больш за 210 мільёнаў старонак архіўных дакументаў, у тым ліку больш за 15 мільёнаў старонак лічбавых копій і пісьмовых дакументаў з былога Савецкага Саюза.
Удзельнікі варкшопу зробяць прэзентацыю і абмяркуюць праблематыку выкарыстання сведчанняў у даследаваннях і выкладанне тэмы Халакосту ў былым Савецкім Саюзе.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў на падарожжа ў Вашынгтон (у абодва бакі), забяспечваюць пражыванне, а таксама кампенсуюць выдаткі на амерыканскую візу, харчаванне, мясцовы транспарт.
Як падацца
Падаць заяўку можна па спасылцы. У дадатак неабходна даслаць CV і рэзюмэ па актуальнай тэме даследаванняў (памер – 1 тыс. словаў) на е-адрас danewman@ushmm.org (Dr. Daniel Newman).
Дэдлайн – 14 лютага 2016 г.
Падрабязная інфармацыя – на гэтай старонцы.
Паводле by.odb-office.eu