У межах Еўрапейскай палітыкі суседства the College of Europe прапануе беларусам вялікую колькасць стыпендый для паслядыпломнай адукацыі.
Навучальныя праграмы (кампусы ў Бруге і Варшаве):
- Еўрапейскія міждысцыплінарныя даследаванні;
- Міжнарожныя адносіны і дыпламатыя ў Еўрапейскім звязе;
- Еўрапейскія палітычныя і адміністрацыйныя даследаванні;
- Еўрапейскія эканамічныя даследаванні;
- Еурапейскія прававыя даследаванні.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянста адной з краін Еўрапейскай палітыкі суседства;
- рэлевантная акадэмічная ступень (для большай колькасці праграм патрэбна ступень магістра, але заяўкі ад бакалаўраў таксама будуць разглядацца);
- пасведчанні валодання ангельская і французскай мовамі (у выключных выпадках дазваляецца ўзровень А1/А2 французскай мовы).
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыя пакрывае выдаткі на вучобу, даследаванні, пражыванне, харчаванне і падарожжа.
Кандыдаты павінны даслаць анлайн-заяўку з неабходнымі дакументамі.
Дэдлайн – 20 студзеня.
Больш падрабязнасцей можна знайсці на сайце каледжа.