Iнстытут палiтычнай экалогii (IPE) запрашае кандытатаў на сваю стыпендыяльную праграму па падтрымке даследаваннняў ў пераадольваннi сучасных сацыяльных, палiтычных i экалагiчных выпрабаванняў.
Выбраныя стыпендыяты правядуць 6 месяцаў у IPE, каб правесцi свае даследаваннi ў рамках стыпендыяльнай праграмы.
Мэтавыя групы:
Стыпендыi адкрытыя для ўсiх акадэмiчных дысцыплiн. Тым не менш, праектныя прапановы павiнны суадносiцца з адным з прыярытных намрамкаў IPE на 2016 год:
- дэгрэс (degrowth);
- партысіпатыўнае кіраванне;
- TTIP.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- скончаная другая ступень навучання (магiстр цi эквiвалент);
- высoкая кампетэнцыя ў пiсьмовай i вуснай ангельскай мову;
- матывацыя ў пераадольваннi сучасных праблем палітычнай экалогіі.
Фінансавыя ўмовы:
Студэнты будуць кожны месяц атрымоўваць стыпендыю у памеры 800 еўра на пакрыццё выдаткаў на жыллё, харчаванне, транспарт, медыцынскую страхоўку i iнш.
Як падацца:
Заяўкi на ангельскай мове дасылаюцца на адрас fellowship@ipe.hr (тэма: прозвiшча кандыдата i выраз «Junior Fellowship Application»).
Пакет дакументаӯ:
- Прапанова даследчага праекта;
- CV;
- Cпiс публiкацый (акадэмiчных i/альбо па тэматыцы сацыяльнай дзейнасцi);
- Два рэкамендацыйных лiсты;
- Кантакты (тэлефон, skype).
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 лютага 2016 года.
Пачатак праграм – 4 красавiка i надалей.
Больш дакладную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.