Мiжнародная летняя школа (ISS) ва Ўнiверсiтэце Осла прапануе iнтэнсiўныя бакалаўрскія і магiстарскiя курсы. Кожны год ISS вiтае каля 550 студэнтаў з 90 краін свету.
ISS – гэта акадэмiчны цэнтр для навучання ў iнтэрнацыянальным кантэксце, а таксама форум для выхавання міжкультурнага паразумення. Галоўная мэта – канструкцыя i перадача ведаў, а таксама пашырэнне ўзаемаразумення памiж людзьмi розных культур.
На выбар курсаў, якія прапануе цэнтр, можна перайсцi па спасылцы нiжэй. Усе курсы аб’яднаны ў тры катэгорыi:
- курсы бакалаўскага ўзроўню;
- курсы магiстарскага ўзроўню;
- «нарвeржскiя» курсы.
Патрабаваннi
Каб стаць удзельнiкам ISS стыпендыi, кандыдат павiнен прадэманстраваць:
- што ягоны акадэмiчны і прафесійны бэкграунд рэлевантны курсу, на якi падаецца заяўка;
- фiнансавую сталасць.
Фінансавыя ўмовы
ISS мае разнастайныя стыпендыi, якія цалкам альбо часткова кампенсуюць выдаткі. Усяго прадугледжана каля 50 поўных стыпендый, кожная з якiх кампенсуе:
- базавыя ўнёскi;
- дадатковыя ўнёскi;
- штотыднёвыя выдаткi;
- кошт квіткоў на самалёт у Нарвегiю i дадому.
Стыпендыя не пакрывае выдаткаў на атрыманне вiзы і транспарт з/да аэрапорта.
Як падацца
Неабходныя дакументы:
- копія пашпарту;
- дакументальнае падцверджанне валодання ангельскай мовай;
- копii ўніверсiтэцкiх пасведчанняў;
- statement of purpose;
- рэкамендацыйны лiст;
- запоўненая ISS-форма;
- CV;
- нарвежскiя дакументы для кандытаў на курсы нарвежскай мовы ўзроўню 2-4.
Усе дакументы перадаюцца праз электронную платформу ўнiверсiтэта.
Дэдлайн – 1 лютага 2016 года, для кандыдатаў з самафiнансаваннем – 15 сакавiка.