UNFPA шукае маладых iнаватараў і запрашае іх на цэлы год у Нью-Ёрк.
Працягласць праграмы – з ліпеня 2016 года па чэрвень 2017га.
United Nations Population Fund UNFPA выступае за свет, у якiм кожная цяжарнасць жаданая, кожнае нараджэнне бяспечнае i патэнцыял кожнага дзiцяцi годны рэалiзацыi. Мэта UNFPA – дасягнуць усеагульнага доступу да сэксуальнага i рэпрадуктыўнага здароўя, рэалiзаваць рэпрадукцыйнае права, а таксама зменшыць мацярынскую смяротнасць, палепшыць жыццё падлеткаў, моладзi i жанчын.
UNFRA шануе патэнцыял моладзi з усяго свету, жадае направiць iх энергiю i крэатыў на вынаходнiцтва рашэнняў у сваiх штаб-кватэрах i рэгiянальных офiсах. Мэта праграмы – забеспячыць моладзь самымi важнымi iнструментамi, навыкамi i мiжнародным досведам, якiя дапамогуць вынайсцi новыя мэты i задачы.
Праграма шукае iнаватараў, якiя на базе свайго досведу дапамогуць выпрацаваць новыя iдэi, пабудаваць сувязь з кожнай праблемай кожнага кам’юнiцi.
Патрабаваннi да кандыдатаў
Для таго, каб стаць кандыдатам на стыпендыю, неабходна ўлічыць наступныя крытэры:
- прадэмантраваны iнтарэс i прыхiльнасць да праблем развiцця, сфармаваныя праз валанцёрскi альбо прафесiйны вопыт, супрацоўнiцтва з сеткамi моладзевай актыўнасцi альбо няўрадавымi арганiзацыямi ў вобласцi мандату UNFPA;
- базавае разуменне праблемнага кола i каштоўнасцей UNFPA;
- валоданне ангельскай мовай (пiсьмовай i вуснай; у залежнасцi ад працоўнага месца можа быць запатрабаванай любая з iншых працоўных моў ААН);
- абавязковае вяртанне дадому з мэтай папулярызацыi мандата Мiжнароднай канферэнцыi па насельнiцтве i развiццю.
- узрост – ад 18 да 25 гадоў (на 29.02.2016 г).
UNFPA забяспечвае працоўнае асяроддзе, якое адпавядае каштоўнасцям гендарнай роўнасцi, каманднай працы, павазе да разнастайнасцi i правоў чалавека, iнтэграцыi i балансу памiж працай i адпачынкам.
Дэдлайн – 22 лютага 2016 (5 pm New York time).
Падрабязнасці можна даведацца па спасылцы.