United World College абвяшчае конкурс для беларускіх вучняў на атрыманне стыпендый
для вучобы ў каледжах пяці краінаў свету.
Навучанне вядзецца на ангельскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыяту.
Тэрмін навучання – 2 гады. Прэтэндэнты мусяць мець 16 гадоў на 1 верасня 2016 г.
Дзе можна павучыцца
- Арменія (UWC Dilijan, www.dilijanschool.com)
- Італія (UWCAD, www.uwcad.it)
- Нідэрланды (UWC Maastricht, www.uwcmaastricht.nl)
- Сінгапур (UWCSEA, www.uwcsea.edu.sg)
- Нарвегія (UWC Red Cross Nordic, www.uwcrcn.no, 90% фінансавання)
Конкурс адбываецца ў 2 этапы.
У першым туры неабходна даслаць на адрас uwcblr@gmail.com:
- эсэ на тэму “Чалавек – добры ён ці злы?” (2 старонкі А4 на ангельскай ці беларускай мовах);
- копію ведамасці, дзе адлюстравана паспяховасць за бягучы навучальны год;
- характарыстыку класнага кіраўніка;
- копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.
Дэдлайн – 7 сакавіка 2016 г.
Кандыдаты, якія прайшлі, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 27 сакавіка ў выглядзе
гутаркі дзеля выяўленя інтэлектуальнага ўзроўню і асабістых якасцяў кандыдата. Час і адрас
будуць пазначаныя ў запрашэнні.
Каледжы Аб’яднанага Свету UWC – гэта глабальны адукацыйны рух, распачаты ў 1962 годзе, які яднае студэнтаў з усяго свету, абраных выключна паводле асабістых якасцяў, не зважаючы на расу, рэлігію, палітычную прыналежнасць ці фінасавае становішча – з выразнай мэтай захавання міру і міжнароднага паразумення.
Жывучы разам, вучні і настаўнікі розных нацыянальнасцяў і з розных асяродкаў утвараюць жывыя і поўныя энтузіязму супольнасці. Высокія акадэмічныя патрабаванні, акцэнт на грамадскую актыўнасць, вялікі спектр культурных імпрэзаў і мерапрыемстваў на свежым паветры – усё гэта частка складанай, але захапляючай UWC-адукацыі.
Абсалютную перавагу пры паступленні ў каледжы маюць тыя падлеткі, якія, апроч выдатных агульных ведаў, добра валодаюць беларускай мовай і ведаюць гісторыю і культуру, што неабходна для годнага прадстаўлення Беларусі ў асяроддзі моладзі з усяго свету.
Падрабязна аб праграме можна даведацца па спасылцы (тут багата важных цікавостак).
Прачытаць інтэрв’ю з беларусамі-выпускнікамі UWC можна на Адукацыі.Інфо.